Петр Падградскі вяртаецца ў мінскае хакейнае “Дынама”

У мінулым сезоне Падградскі ў складзе “Дынама” правёў 48 гульняў рэгулярнага чэмпіянату, у якіх набраў 30 ачкоў. У серыі плэй-оф ён стаў найлепшым бамбардзірам каманды і атрымаў у сямі матчах 8 балаў. Апроч таго, Падградскі прадстаўляў каманду ў матчы зорак КХЛ-2011.

У міжсезонне хакеіст пакінуў сталічны клуб і перабраўся ў магнітагорскі “Металург”, аднак правёў там толькі два матчы. Цяпер ён прымае ўмовы, якія “Дынама” прапаноўвала яму яшчэ перад пачаткам гэтага сезону, паведамляе прэс-служба клуба.

Дарэчы, ён прыйшоў на месца канадца Дэні Гру, якога паставілі ў спіс адмоваў КХЛ. Гэты гулец правёў у “Дынама” чатыры гульні і не набраў там ніводнага ачка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі