Пётр Пракаповіч перанёс аперацыю на сэрцы
У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" кіраўніку Нацыянальнага банка замянілі сардэчны клапан.
"Так, гэта праўда, што ў нас ляжыць Пётр Пракаповіч. Аперацыя была складаная. Яму замянілі клапан. Але ўсё прайшло паспяхова", — пацвердзіў інфармацыю "Нашай ніве" дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак.
Пасля выпіскі з РНПЦ Пракаповіч адправіцца на рэабілітацыю ў Аксакаўшчыну.