Пінчанку будуць судзіць выманьванне грошай на правы кіроўцы

Махлярка знаходзіла людзей, якім казала, што мае знаёмых у ДАІ. Яна для праўдзівасці давала сваім кліентам запоўніць бланкі і клеіла туды іх фотаздымкі. Затым жанчына ў іх на вачох заходзіла ў ДАІ нібыта для таго, каб “вырашыць пытанні”. Але насамрэч ніякіх знаёмых яна там не мела. Пасля яна проста знікала і пераставала адказваць на званкі.

За свае паслугі яна брала ў сярэднім 250 долараў. Прычым такім чынам яна здолела падмануць ажно 9 чалавек. Пацярпелыя — жыхары Пінска і Столінскага раёна, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі