Піншчына лідуе па колькасці ВІЧ-інфікаваных на Брэстчыне
У кастрычніку ў Пінску зафіксавана палова выяўленых у вобласці выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
Як паведамляе сайт Пінскага гарвыканкама, у кастрычніку ў Брэсцкай вобласці было зарэгістравана 12 чалавек, інфікаваных ВІЧ, з іх 6 выявілі ў Пінску і Пінскім раёне.
Увогуле, на сённяшні дзень у вобласці пражывае 1066 носьбітаў ВІЧ-інфекцыі, прычым з іх 539 пінчукоў. Для параўнання — у Брэсцкім раёне 188, а ў Баранавіцкім — 108 чалавек маюць гэты страшны дыягназ.