“Пінскдрэў” самастойна павысіў тарыфную стаўку першага разраду
Ад 1 жніўня на прадпрыемствах холдынгу яна павысілася на 20%.
Прынамсі, такую выснову можна зрабіць з рэкламнай улёткі мэблевай кампаніі. У ёй паведамляецца, што “Пінскдрэву” патрабуюцца працоўныя рукі. Новым супрацоўнікам абяцаюць мінімальны заробак у чатыры мільёны рублёў.
Нагадаем, што месяц таму пратэставалі рабочыя фабрыкі габляванага шпону, незадаволеныя нізкімі заробкамі.