Пінскі каратыст перамог на спаборніцтвах у Латвіі
Дзмітры Грачоў, прадстаўнік пінскага клубу “Эдэльвейс”, здабыў адразу два галоўных прыза на міжнародным турніры па ўсестылёвым каратэ ў Латвіі.
Такі выпадак адбыўся ўпершыню ў гісторыі “LATVIA GRAND PRIX”. Пад час спаборніцтваў пінчук перамог чатырох сапернікаў у вагавой катэгорыі звыш 84 кілаграмаў, за што атрымаў залаты медаль. А потым — яшчэ чатырох у абсалютнай вагавой катэгорыі, здабыўшы прыз “BEST OF THE BEST”.