Пінскія чыноўнікі ацанілі квадратны метр жылля ў 10 тысяч рублёў

Адпаведная аб’ява з’явілася на сайце выканкаму. Агульная плошча прапанаванага ў найм жылля — 73,8 квадратных метраў. А плата за карыстанне кватэрай вызначана ў 738 тысяч рублёў у месяц, то бок 10 тысяч рублёў за метр.

Зразумела, арандатару прыйдзецца заплаціць яшчэ і за камунальныя паслугі. Дарэчы, кватэрай можна карыстацца чатыры гады — да  чэрвеня 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі