Пінскія разбойнікі “гастралявалі” у Мінску
Пяцёра пінчукоў здзейснілі шэраг разбойных нападаў на жыхароў сталіцы.
Як паведамляе ў суботнім нумары газета “Полесская правда”, у групу зламыснікаў уваходзілі две дзяўчыны і трое хлопцаў. Дзяўчыны знаёміліся з патэнцыйнымі ахвярамі і ахвотна згаджаліся зайсці ў госці “на гарбату”. Праз некаторы час у кватэру ўрываліся дужыя хлопцы, збівалі гаспадароў і адбіралі грошы і каштоўныя рэчы.
Пакуль выяўлена, што за дзесяць дзён “брыгада” здзейсніла чатыры падобныя напады. Следства працягваецца.