Пінскія студэнты жывуць у княжаскім палацы і ў плывучым гатэлі
З-за эканамічнага крызісу, будаўнікі не здолелі вытрымаць тэрміны пабудовы інтэрнатаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту (ПДУ).
З гэтай прычыны больш за 800 студэнтаў мелі праблему з пражываннем. Каб выправіць сітуацыю, рэктарат універсітэта прыняў рашэнне паставіць дадатковыя ложкі ў дзеючыя інтэрнаты, а частку студэнтаў засяліць у гатэлі, якія належаць ПДУ. Адзін з іх месціцца ў будынку палаца князёў Вішнявецкіх, другі на баржы, бо гэта плывучы гатэль.
Да канца году новыя інтэрнаты будуць дабудаваныя і гэта праблема для пінскіх студэнтаў перастане існаваць.