Плануецца звольніць 13 тысяч дзяржслужачых
У рамках аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў.
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, Міністэрства фінансаў падлічыла, што скарачэнне дзяржапарату дасць штогадовую эканомію ў памеры 1 трыльён рублёў.
Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці аптымізацыю за паўгода, інфармуе БЕЛТА.