Плат, Лаланд і Лінгле змогуць гуляць за зборную Беларусі ў 2013 годзе
Канадцы, якія сталі грамадзянамі Беларусі, атрымаюць права выступаць за хакейную зборную нашай краіны не раней жніўня 2013 года.
Хадайніцтвы канадскіх хакеістаў, якія гуляюць за мінскае "Дынама", задаволіў кіраўнік Беларусі. Джэф Плат, Кевін Лаланд і Шарль Лінгле ўжо атрымалі беларускія пашпарты, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што ідэя ўмацаваць беларускую зборную перад чэмпіянатам свету 2014 года канадскімі легіянерамі ўзнікла каля года таму. Плат і Лінгле — нападаючыя, Лаланд — брамнік.