Барысаўскі БАТЭ — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў! (Відэа)

У Грацы ў сераду прайшоў матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым "Штурмам" і барысаўскім БАТЭ. Наша каманда выйграла з лікам 2:0. На 36-й хвіліне гол ударам метраў з 25-ці забіў Аляксандр Валадзько, а на 69-й вызначыўся Марка Сіміч. Адзначым, што гол, забіты галавой Сімічам пасля падачы штрафнога Дзмітрыя Багі — як пад капірку, паўтарае гол, забіты ў вароты "Штурма" ў Мінску.

Нагадаем, у першым матчы была зафіксаваная нічыя 1:1. Такім чынам, БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў!

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі