Польскага сенатара не пусцілі ў Беларусь

Інцыдэнт адбыўся на беларуска-польскім пераходзе “Кузніца-Брузгі” каля 9 раніцы 22 красавіка, перадае БелаПАН са спасылкай на Польскае агенцтва прэсы (ПАП).

Гогач ехаў у Гродна, куды яго запрасілі на фінал дыктоўкі па польскай мове з удзелам беларускіх палякаў. Адзін з абавязкаў сенатара якраз клопат пра замежных суайчыннікаў.

Падобны выпадак адбыўся 21 лютага, калі шэсць сябраў камісіі сейма па сувязях з палякамі замежжа накіроўваліся ў Гродна для сустрэчы з прадстаўнікамі непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў. Дэпутатам было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь без тлумачэння прычынаў, хоць яны мелі дыпламатычныя пашпарты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі