Польская амбасада сабрала пасылку для Паўла Севярынца
Для маці палітвязня Таццяны Севярынец гэта стала прыемнай нечаканасцю.
У каментары Радыё "Свабода" яна адзначыла, людзі, якія збіралі пасылку, добра ўяўляюць патрэбы Паўла. Па яе словах, у пасылцы ёсць берцы, кашуля, цёплыя шкарпэткі, шапка, пальчаткі. Таксама даслалі каву, гарбату, цукеркі, кілбасы, мяса. І нават уклалі маленькую елачку.
Маці кажа, што вельмі ўдзячная такой праяве салідарнасці з Паўлам.