Польскі амбасадар ужо вярнуўся ў Беларусь
Лешак Шарэпка адсутнічаў тут каля двух месяцаў.
Пра вяртанне польскага амбасадара паведаміла польскае інфармагенцтва РАР са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. У польскай амбасадзе ў Мінску карэспандэнту Еўрарадыё гэтую інфармацыю не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Аднак супрацоўнікі пасольства выказалі меркаванне, што інфармацыі РАР можна давяраць.
Нагадаем, што афіцыйны Мінск 28 лютага выслаў амбасадара Еўрасаюза Майру Мору і амбасадара Польшчы Лешака Шарэпку на кансультацыі. Гэта адбылося пасля таго, як Еўрасаюз пашырыў спіс санкцыяў супраць беларускіх уладаў. На знак салідарнасці з высланымі пасламі выехалі і ўсе астатнія амбасадары Еўрасаюзу.