Польскі эксперт: Кадафі могуць прыняць у Беларусі
Такую магчымасць не выключае прадстаўнік польскага фонду "Свабода і Дэмакратыя " Томаш Пісула. Праўда, ён "на месцы" Кадафі абраў бы іншую краіну.
У эфіры Польскага радыё ён заявіў, што сусветныя дыктатары актыўна супрацоўнічаюць паміж сабой. Таму, мяркуе эксперт, няма асаблівых падставаў сумнявацца ў тым, што Лукашэнка можа даць Муамару Кадафі прытулак, калі лівійскі дыктатар будзе вымушаны пакінуць сваю краіну. "Аднак Беларусь —занадта халодная краіна для Кадафі. На яго месцы я б адправіўся ў іншую дзяржаву", — заявіў ён.