Польскі МЗС незадаволены выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі

Нагадаем, 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Лукашэнка заявіў, што польскае кіраўніцтва "спіць і бачыць, што мяжа каля Мінску праходзіць".

Паводле інфармацыі БелаПАН, польскія дыпламаты назвалі заявы Лукашэнкі яўна неабгрунтаванымі. Незалежная Польшча ніколі не ставіла пад сумнеў недатыкальнасць мяжы з Беларуссю, адзначае МЗС. У польскай заяве гаворыцца, што словы беларускага кіраўніка маюць "падбухторшчыцкі характар, з'яўляюцца безадказнымі і накіраваныя на тое, каб выклікаць непатрэбныя праблемы ў адносінах паміж суседзямі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі