Польскі прэм'ер звярнуўся да беларусаў па-беларуску (аўдыё)
Заява прэм’ер-міністра Дональда Туска прагучала ў Варшаве.
На прэс-канферэнцыі ён адзначыў, што калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзенне санкцый. Польскі палітык мяркуе, што рэакцыя афіцыйнага Мінску на пашырэнне "чорнага спісу" ЕС сведчыць, што санкцыі "б’юць у балючае месца рэжыму".
Затым Дональд Туск звярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове, перадае Польскае Радыё. Ён сказаў: "Я хачу сказаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!"
Аўдыё 120229 Tusk_1.mp3
Па словах Туска, Польшча будзе надалей супрацоўнічаць з беларускай апазыіцыяй і падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыпламатам краін ЕС за салідарнасць з Польшчай.
Фота: АР