Польскія дэпутаты абмеркавалі беларускую тэму

Праект узгоднены з прэзідыумам сейма і, як чакаецца, рэзалюцыя будзе прынятая без галасавання. Аднак абмеркаванне беларускай тэмы пачалося ўжо сёння.

Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі Францішак Стефанюк заявіў, што "трэба шукаць шляхі для дыялогу" з Мінскам, але пакуль знаходзяцца пад арыштам дзеячы апазіцыі, ён ўяўляецца немагчымым.

На думку дэпутата Збігнева Вайцяхоўскага, неабходна "стварыць спіс тых, хто здзейсніў злачынствы". "Ачоліць спіс павінен прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго бліжэйшыя паплечнікі з апарата рэпрэсіяў", — заявіў ён.

Парламентары Марэк Бароўскі лічыць, што "Лукашэнка можа ў любую хвіліну адказаць Варшаве рэпрэсіямі ў дачыненні да польскай меншасці". "Гэта свайго кшталту маральны шантаж. Але палякі, якія пражываюць у Беларусі, не адчувалі б сябе спакойна, калі за свой спакой заплацілі б ігнараваннем фактаў парушэння грамадзянскіх правоў у краіне", — перадае яго заяву РАР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі