Польскія дэпутаты хочуць яшчэ адзін пераход на польска-беларускай мяжы
Дэпутаты польскага Сейма з Падляшскай парламенцкай групы звярнуліся да міністра унутраных справаў.
Яны просяць разгледзець магчымасць адкрыць памежны пераход у мясцовасці Ліпшчаны, паведамляе wspolczesna.pl.
Ідэя гэта не новая. З’явілася яна яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Аднак адкрываць аўтамабільны пераход не хоча беларускі бок. Польскі ўрад пагадзіўся на адкрыццё пераходу яшчэ ў 2007 годзе. У 2008 годзе Польшча выслала ў Беларусь дыпламатычную ноту па гэтым пытанні. Аднак беларускі бок ініцыятыву падтрымоўваць не захацеў. Пасля гэтага і польскі ўрад занядбаў ідэю пераходу ў Ліпшчанах.
Аднак дэпутаты Падляшскай парламенцкай групы заяўляюць, што будуць заахвочваць да актыўнасці польскіх чыноўнікаў розных узроўняў.
Фота — belsat.eu