Польскія фанаты збіраюць прадукты для ветэранаў АК у Беларусі
Акцыю арганізуюць удзельнікі фанацкай групоўкі "Вера Леха" футбольнага клуба "Колеёж" з Познані.
Прадукты будуць збіраць падчас матчу "Колеёжа" са "Слёнскам" з Вроцлава.
Як адзначае газета "Ржэчпасполіта", аб'яднанне жаўнераў АК у Беларусі не з'яўляецца легальнай арганізацыяй і яе ўдзельнікі не атрымоўваюць дапамогі як ветэраны. Таму шмат хто з жаўнераў не мае сродкаў для існавання.
Акцыя па зборы прадуктаў для ветэранаў АК праводзіцца футбольнымі фанатамі ўжо некалькі гадоў.
Нагадаем, Армія Краёва была створаная ў 1942 годзе на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў Заходняй Беларусі. Яна падначальвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане. АК ваявала супраць нямецкіх акупантаў, адбываліся сутычкі з савецкімі партызанамі і беларускімі нацыяналістамі.
Фота — rp.pl