Port Mone запісалі другі поўнафарматнік "Ты"
У параўнанні з папярэднікам "D.I.P.", ён будзе больш глыбокім, кажуць музыкі.
Мінскае інструментальнае трыа Port Mone рыхтуе да выхаду другі поўнафарматны альбом “Ты”.
“Гэта працяг мінулага альбома, натуральна, але больш глыбокі, — распавядае пра пласцінку лідар гурта Аляксей Варсоба. — Зараз на канцэртах мы амаль не граем п’есы з першага альбома, таму што яны падаюцца простымі. Простымі і нецікавымі”.
Альбом знаходзіцца на стадыі мастэрынгу апошніх чатырох трэкаў. Пасля гэтага Port Mone зоймуцца пошукам выдаўца. Варсоба спадзяецца, што рэліз пласцінкі адбудзецца восенню.