Прадпрымальнікам дадуць на адкрыццё свайго бізнэсу 4,5 мільёны
Дзяржава прапануе ім бязвыплатную і беззваротную субсідыю ў памеры 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму.
На сённяшні дзень гэта складае каля 4,5 мільёна рублёў. Аднак, кажа супрацоўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, для атрымання дапамогі прадпрымальнік павінен яшчэ прадаставіць бізнэс-план.
Такун: "Малады чалавек, які дасягнуў 18 гадоў, мае права звярнуцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, прадаставіць бізнес-план па абраным відзе дзейнасці. І пасля гэтага ён можа разлічваць на атрыманне фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці".