Прадстаўнікі Азербайджану і Венесуэлы абмяркуюць у Мінску пытанні нафты
У нядзелю 6 сакавіка ў Мінску стартуе двухдзённая сустрэча прадстаўнікоў Азербайджану, Беларусі і Венесуэлы.
Бакі збіраюцца абмеркаваць падрабязнасці своп-здзелкі аб нафтавых пастаўках, паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на неназванага прадстаўніка ў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану.
"Мы абмяркоўваем дастаўкі аб'ёмам ад 4 да 10 мільёнаў тон на год", – сказаў агенцтву прадстаўнік азэрбайджанскага ўраду.
Паводле ўмоваў здзелкі, Венесуэла будзе пастаўляць нафту, прызначаную для Беларусі кліентам азербайджанскай нафтавай кампаніі ў ЗША.
Азербайджан, у сваю чаргу, паставіць эквівалентныя аб'ёмы нафты ў Беларусь праз Украіну – па трубаправодзе Адэса-Броды, паведамляе Радыё Свабода.