Праект "Logika Metro" выклаў у Сеціва новы сінгл
У хуткім часе музыкі абяцаюць наступны сінгл і, як вынік, паўнафарматны альбом.
Старажылы беларускага сінт-попу – праект Logika Metro выклаў у Сеціва новую студыйную працу – доўгачаканы сінгл “Make Me Feel It Better”, які складаецца з трох варыянтаў загалоўнай кампазіцыі. Адзін з варыянтаў быў запісаны пры ўдзеле саўндпрадзюсара вядомага EBM-праекта Diffuzion.
“Make Me Feel It Better” – першы за доўгі час сольны рэліз каманды, якая зараз шмат увагі надае менавіта студыйнай працы. Як распавёў лідар і саўндпрадзюсар праекта Сяргей Максімчук музычнаму парталу Experty.by, гэта звязана з ад’ездам аднаго з удзельнікаў жывога складу на пастаяннае месца жыхарства ў Японію. Апроч таго, кажа Максімчук, у праекта назбіралася шмат незапісанага матэрыялу, які неўзабаве таксама будзе запісаны і выдадзены ў выглядзе наступнага сінглу. Вясной наступнага года музыкі плануюць выхад паўнавартаснага альбома.
Сінгл можна спампаваць тут: http://logikametro.pdj.by/