Прафкам Мазырскага НПЗ падтрымаў ідэю суда над Івашкевічам
Нагадаем, што ў суд на апазіцыянера хоча падаць аператар ЭВМ з гэтага завода Марына Цыбліенка.
Жанчына хоча спагнаць з Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў як кампансацыю маральнай шкоды. Гэтак яна хоча пакараць яго за заклікі да Еўрасаюза ўвесці санкцыі і байкатаваць беларускія нафтапрадукты.
Як інфармуе БелаПАН, паседжанне прафсаюзнага камітэта Мазырскага НПЗ прайшло 5 красавіка з удзелам прадстаўнікоў усіх цэхаў заводу. Усе прысутныя аднагалосна падтрымалі дзеянні Цыбліенкі.
Дарэчы, сама заяўніца адмаўляецца кантактаваць з журналістамі.
Фота — svaboda.org