Пракаповіч — птушкагадоўцам: валюты ў насельніцтва дастаткова

Работнікаў, вядома, хвалявала абвастрэнне дэфіцыту валюты, і Пракаповіч паведаміў, якім чынам урад будзе вырашаць гэтую праблему.

Ён адзначыў, што вельмі шмат валюты набывае насельніцтва. За мінулы год было набыта з золатавалютных рэзерваў 1,5 млрд. долараў, а толькі за сакавік гэтага — 500 млн. долараў. Патрэба ў валюце расце, хоць на руках у людзей валюты больш, чым у дзяржавы — недзе 11 млрд. долараў. Нягледзячы на гэта насельніцтва набывае валюту, ствараючы яе дэфіцыт, падкрэсліў банкір.

Улічваючы сітуацыю, 22 сакавіка было прынята рашэнне ў абменныя пункты золатавалютныя запасы не марнаваць, у насельніцтва валюты дастаткова. Сёння самае галоўнае — думаць пра будучыню, трэба мець добры золатавалютны запас.

Папоўніць гэты запас дапамогуць прадпрыемствы, якім трэба перабудоўвацца і пачынаць зарабляць валюту. Сітуацыя для гэтага спрыяльная. Неабходна толькі наладзіць выпуск тавараў і забяспечыць іх збыт. Прадпрыемствам золатавалютныя рэзервы вырашана не прадаваць, але і забіраць у іх дзяржава не будзе. Кожнае прадпрыемства, падкрэсліў Пракаповіч, павінна навучыцца зарабляць сабе валюту, піша "Кобрынскi Веснiк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі