Пракуратура афіцыйна папярэдзіла студэнта-хіміка, які цікавіўся выбухоўкай
Аб "недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з планаваннем, арганізацыяй і падрыхтоўкай да здзяйснення дзеянняў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару".
Падставай для папярэджання стала цікаўнасць 22-гадовага жыхара Мазыра, студэнта 4-га курса аднаго з ВНУ Гомельскай вобласці самаробнымі выбуховымі прыладамі. Выдатнік збіраў інфармацыю пра тое, як іх вырабляць у хатніх умовах і ўсё запісваў у сшытак пад назвай "Дзённік хатняга тэрарыста". Пра гэта стала вядома дзяржбяспецы, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Праўда, сам студэнт сцвярджае, што цікавіўся толькі тэарэтычным бокам хімічных працэсаў. Тым не менш, яму нагадалі пра лёс Канавалава і Кавалёва, асуджаных на смяротную кару і расстраляных за серыю выбухаў у Віцебску і Мінску.