Пракурор запатрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі". Яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг. Ад снежня Каваленку трымаюць у віцебскім СІЗА.
Суд над ім праходзіць у Першамайскім судзе Віцебска.