“Пралкі” патаннелі, але купляць іх сталі нашмат меней

111213 Nasta Ceny.mp3

Імпарцёры прызналіся Еўрарадыё, што ўлетку закладвалі ў кошт валютную рызыку.


Пральная машына Bosch з сярэдзіны лета ўпала ў цане на 75 долараў! У ліпені каштавала 940 долараў, а цяпер — 865. У інтэрнэт-краме кажуць, што вымушаныя зніжаць цэны.


“Улетку людзі паддаліся ажыятажу, попыт быў вялікі, таму цэны падымалі. Вы ж ведаеце, што калі шмат лішніх рублёў, то гэта заўсёды "выскоквае" ў імпарце. Тады іх было шмат, людзі неслі, куплялі імпартныя рэчы, асабліва ўкладваліся ў бытавую тэхніку...”


Сёння ж канкурэнцыя засталася ранейшай, а грошай у людзей стала меней. Імпарцёры як могуць, змагаюцца за свае нішы. І адзін з метадаў — зніжэнне цэнаў.


З лета цэны на бытавую тэхніку знізіліся на 18%(!). У летнюю цану імпарцёры закладвалі валютную рызыку, тлумачыць Еўрарадыё буйны пастаўшчык бытавой тэхнікі ў Беларусь.


“Доматэхніка”: “Канешне, была закладзеная курсавая рызыка. У той момант усе перастрахоўваліся — лічылі дзесьці ў раёне 10 тысяч. Цяпер усе лічаць па рэальным, стабільным курсе — 8500, вось яна розніца ў 18% і ёсць”.


Пастаўшчыкі кажуць, што сёння адчуваюць сябе больш спакойна. Але, тым не менш, не расслабляюцца і ўвесь час — напагатове.


“Доматэхніка”: “Сіндром застаўся, мы пастаянна ўсё адсочваем, і макраэканамічныя паказчыкі, наколькі мы іх разумеем…”.


Цэны на бытавую тэхніку падаюць, аднак людзі ўсё адно амаль яе не купляюць, скардзяцца імпарцёры. І гэта нягледзячы на тое, што снежань — самы лепшы месяц па продажах…


Кампанія "Дансіс": "Сёння, калі браць па мінулым годзе, то гандаль займае проста долю працэнтаў ад таго, што было раней. Калі мы мінулы год возьмем за 100%, то сёння ў снежні, па ідэі самым добрым месяцы для гандлю бытавой тэхнікай, то сёння — гэта толькі 10%".


Пастаўшчыкі запэўніваюць, што да Новага году цэны больш расці не будуць. Але магчымае невялікае падаражанне пасля Новага года.


vashmagazin.by: “З новага года ўсё ж такі цэннік будзе даражэць — ад 3% да 5%. На ўвесь тавар еўрапейскай зборкі. Еўропа заўсёды пасля НГ даражэе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі