Праляскоўскі: Гаварыць пра лібералізацыю для апазіцыі недапушчальна

Ён паўдзельнічаў у справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай арганізацыі "Белай Русі". Між іншым, Праляскоўскі выказаўся наконт "пятай калоны" (верагодна, ён меў на ўвазе апазіцыю).

Між іншым міністр адзначыў: "Новы этап развіцця палітычнага жыцця нашай краіны звязаны найперш з тым, што палітыка становіцца і будзе станавіцца больш прафесійнай. Ад традыцыйнага супрацьстаяння патрыятычных сілаў і "пятай калоны" мы павінны перайсці да дзелавога, канструктыўнага абмеркавання канкрэтных праблемаў нашага грамадства і шляхоў іх рашэння".

Праўда, адразу ж Алег Праляскоўскі адзначыў, што недапушчальна весці гаворку пра лібералізацыю дзейнасці "пятай калоны", паведамляе БЕЛТА. "Гаворка ідзе не пра лібералізацыю, пра якую так шмат у апошні час гавораць у тым сэнсе, што тых, каго раней лічылі "пятай калонай", трэба прызнаць нармальнымі палітыкамі і дазволіць ім легальна і адкрыта працаваць. Катэгарычна не! Такі паварот быў бы разбуральным для краіны!", — заявіў Праляскоўскі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі