Пратэстамі работнікаў "ПІнскдрэва" зацікавіліся спецслужбы?
Тым часам адміністрацыя прадпрыемства лічыць, што рабочыя самі вінаватыя.
Нагадаем, што на заводзе габляванага шпону і мэблі каля 200 рабочых падалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюзу. Іх абурылі нізкія заробкі.
Як паведамляе Радыё "Свабода", гендырэктар "Пінскдрэва" сустрэўся з рабочымі. Павышэньня заробкаў ён не абяцаў, а вінаватымі назваў саміх рабочых. Па яго словах, рабочыя мала зарабляюць, бо дрэнна працуюць. Ніякіх прапановаў па ўрэгуляванні канфлікту гендырэктар не агучыў.
Самі рабочыя кажуць, што пасля пачатку канфлікту па заводзе пачалі хадзіць нейкія невядомыя людзі і распытваць усіх.
Фота — svaboda.org