Праваабаронцу Пуціцкага запалохваюць перад 25 сакавіка

Увечары Пуціцкага наведаў мясцовы ўчастковы Маісееў С.А. і папрасіў распіску пра тое, што праваабаронца не будзе ўдзельнічаць 25 сакавіка ў  несанкцыянаваных акцыях на тэрыторыі Беларусі.

Валерый Пуціцкі пагадзіўся падпісаць распіску, але са змененай фармулёўкай: не ўдзельнічаць у антыканстытуцыйных акцыях як у Беларусі, так і за межамі.

Нагадаем, што у той жа дзень супрацоўнікі КДБ прымусілі падпісаць афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць удзелу ў мерапрыемствах 25 сакавіка журналіста Барыса Гарэцкага ў Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі