Праваабаронцы абараняюць праваабаронцаў

Гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя заклікае неадкладна спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у Беларусі.

Звяртаецца ўвага на недапушчальнасць падобнай практыкі. У прыватнасці, у дакуменце згадваецца нядаўняе папярэджанне, вынесенае Беларускаму Хельсінкскаму камітэту за зварот да спецдакладчыка ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў.

"Абсерваторыя лічыць, што папярэджанне, вынесенае БХК, з'яўляецца наўпроставай расправай за законнае выкарыстанне права падачы скаргаў у міжнародныя праваабарончыя структуры", — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі