Праваабаронцы заяўляюць, што алімпійскі Сочы будуюць "нявольнікі"

Праваабаронцы правялі гутаркі з 66 будаўнікамі — пераважна гастарбайтарамі з Таджыкістана, Кіргізіі, Узбекістана. Па выніках гутарак з'явіўся даклад, у якім парваабаронцы апісваюць цяжкія ўмовы і парушэнні закона, якія зазнаюць работнікі, паведамляе ВВС.

Гаворыцца, што многім работнікам затрымоўваюць ці зусім не выплочваюць агавораны заробак. Амаль усе апытаныя будаўнікі працуюць па 12 гадзін сем дзён у тыдзень. Выходныя ў іх — прыкладна два разы на месяц. Кампаніі-працадаўцы забіраюць у рабочых пашпарты і дакументы, якія дазваляюць знаходжанне і працу ў Расіі.

Сярэдні заробак сочынскага будаўніка — паміж 455 і 605 долараў у месяц, гаворыцца ў дакладзе.

Будаўнічыя кампаніі-падрадчыкі, у сваю чаргу, кажуць, што затрымкі заробкаў бываюць адзінкавымі, а прымусовай працы няма зусім.

Нагадаем, што некаторыя аб'екты ў Сочы ўзводзяць беларускія будаўнікі.

Фота — inotv.rt.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі