Праваабаронца: Суд у Горках адклалі да ад'езду Лукашэнкі

Сам ён знаходзіцца каля міліцэйскага пастарунку ў Дрыбіне, куды завезлі 10 горацкіх затрыманых. Нагадаем, што ў Дрыбін іх завезлі з прычыны таго, што ў Горках сёння чакаюць Аляксандра Лукашэнку. Ёсць і другая прычына. Міліцыя кажа, што ў Горках не хопіць месца для арыштаваных, а ў Дрыбіне ў ізалятары часовага ўтрымання ёсць 10 вольных месцаў. 


Міліцыянты мяркуюць, што пакуль Лукашэнка не з'едзе з Горак, суд там не пачнецца.

Гутарку ў жывым эфіры Еўрарадыё з праваабаронцам Барысам Бухелем можна паслухаць тут:

110803 Buhel1 - site.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі