Праваабаронцы просяць прыпыніць удзел Беларусі ў АБСЕ
Такім чынам Назіральная місія Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі адрэагавала на апошнія заканадаўчыя ініцыятывы.
Падставай для афіцыйнай заявы сталі праекты закона “Пра ўнясенне зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь”. А таксама шэраг іншых законапраектаў. У прыватнасці праекта закона “Аб ўнясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”.
Камісія патрабуе ад дзяржаў-удзельніц АБСЕ разглядзець на сустрэчы Міністэрскай рады АБСЕ ў Вільні 6-7 снежня 2011 году пытанне аб прыпыненні сяброўства Беларусі ў арганізацыі да моманту яе вяртання да супрацоўніцтва з інстытутамі АБСЕ ў сферы правоў чалавека, паведамляе “Радыё Свабода”.