Правал Дар'і Домрачавай: 43-е месца ў спрынце

Зорка беларускага біятлона двух агнявых рубяжах дапусціла 5 промахаў.

У беларускі Надзеі Скардзіна між тым 25-ы вынік, у Анастасіі Дубарэзавай — 28-мы, а ў Людмілы Калінчык — 48-е месца.


Першае месца ў гонцы заняла ўкраінка Алена Підгрушна, на другім месцы — нарвежка Тура Бергер, бронзу атрымала яшчэ адна ўкраінка — Віта Семярэнка.

Напярэдадні чэмпіянату свету па біятлоне Дар’я Домрачава скардзілася на кепскае самаадчуванне — перанесла цяжкае харчовае атручэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі