Прайшоў ператрус у доме Яўгена Афнагеля
Дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве кіраўнік мінскага штаба Андрэя Саннікава Яўген Афнагель разам са сваёй жонкай, трапіў пад ператрус.
Як стала вядома charter97.org, самога актывіста дома не было. Сведкамі здарэння сталі цесць актывіста і яго жонка.
Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамеру і вінчэстэры. Ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.