Праз год пасля выбуху ў метро 4 пацярпелыя ўсё яшчэ лечацца

Пра тое, што чатыры пацярпелыя ад выбуху дагэтуль знаходзяцца на бальнічных лістах, паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч. Агулам на лекі і лекаванне пацярпелых было выдаткавана больш за 150 мільёнаў рублёў, інфармуе БЕЛТА.

11 красавіка, на гадавіну выбуху, у 17.50 на ўваходзе да станцыі метро "Кастрычніцкая" будзе адкрыты памятны знак. У той жа час каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых пройдзе мітынг-рэквіем. А ў 18.30 у крыпце храма запланавана адкрыць дошку памяці і адслужыць паніхіду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі