Пражскі аэрапорт перайменавалі ў гонар Вацлава Гаўла
Сёння былому лідару Чэхіі споўнілася б 76 гадоў.
Галоўны аэрапорт Прагі ў пятніцу быў афіцыйна перайменаваны ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі. Новая назва аэрапорта была прадстаўленая на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў чэшскай сталіцы, перадае ВВС.
Экс-прэм'ер Чэхіі Карэл Шварцэнберг выказаў надзею, што кожны пасажыр, які пакідае Прагу, ушануе памяць знакамітага палітыка, пісьменніка і драматурга.
Вацлаў Гавэл сканаў 18 снежня 2011 года ва ўзросце 75 гадоў. Нагадаем, што першы прэзідэнт Чэхіі заўжды выказваў прыхільнасць да дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваў яе.
Фота — radio.cz