Прэзідэнт Расіі выказаўся пра тэракт у Мінску

"Ніхто сёння не аддзелены глухім мурам ад падзеяў, што адбываюцца ў свеце, і тое, што адбылося ў Мінску, паказвае, што злачынцы, мярзотнікі такога кшталту, як тыя, што заклалі выбухную прыладу ў мінскім метро, ёсць паўсюль", — адзначыў Мядзведзеў.

"Яны ёсць і ў нас у краіне, і ў шмат якіх іншых краінах. На жаль, гэтая зараза прыйшла сёння і ў Беларусь. І беларускім кіраўнікам шмат што трэба будзе зрабіць дзеля таго, каб правесці рэабілітацыю агульных настрояў, якія, як правіла, выклікаюць такога кшталту злачынствы", — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Ён таксама дадаў: "Але, па нашым досведзе, магу сказаць так: значна больш проста знайсці выканаўцу, чым зразумець, якія механізмы ў гэтым выпадку былі выкарыстаныя, хто быў арганізатарам злачынства і што ён меў на мэце. Калі няма, вядома, абсалютна відавочнай версіі. І, напэўна, на гэта нашыя беларускія калегі сёння павінны будуць скіраваць асноўную ўвагу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі