Прэзентаваны відэакліп "Рэп супраць смяротнага пакарання"

Дзяўчаты з магілёўскага гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік чытаюць рэп, у якім раскрываюць праблему смяротнага пакарання. Вядомыя людзі здаўна бяруць удзел у кампаніі супраць смяротнага пакарання. Распавядае арганізатар Андрэй Палуда:

“Людзі, якія зняліся ў гэтым кліпе, не ўпершыню падтрымліваюць кампанію супраць смяротнага пакарання і кажуць сваё "не" смяротнаму пакаранню ў нашай краіне”.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання№" Андрэй Палуда таксама заклікае беларусаў паставіць свой подпіс пад адмысловай петыцыяй. На сёння кампанія сабрала 14,5 тысяч подпісаў з Беларусі і з замежжа.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі