Прэзідэнт УЕФА мяркуе, што Украіна і Польшча будуць гатовыя да Еўра-2012

26-27 верасня прэзідэнт УЕФА наведае Украіну з інспекцыйнай паездкай, падчас якой пабывае ва ўкраінскіх гарадах, якія прымуць чэмпіянат. Плаціні агледзіць галоўныя аб'екты інфраструктуры, паведамляюць інфармагенцтвы. Акрамя таго, запланаваная сустрэча кіраўніка еўрапейскага футбола з адказнымі за падрыхтоўку да Еўра-2012 прадстаўнікамі ўкраінскага ўрада і мясцовых органаў улады. На дадзены момант ва Украіне і Польшчы ўжо гатовыя па два стадыёны, на якіх будуць праходзіць матчы турніру.

Нагадаем, што чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года пройдзе ў гарадах Польшчы і Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі