Прэзідэнтам Ірландыі стаў Майкл Хігінс

Згодна з абнародаванымі сёння ўначы вынікамі галасавання, ён атрымаў каля 40% галасоў выбаршчыкаў. Яго галоўны сапернік Шон Галахер адмовіўся ад далейшай барацьбы, таму другі тур выбараў праводзіцца не будзе.

У выбарах удзельнічалі сем кандыдатаў. Усе яны ўжо патэлефанавалі Майклу Хігінсу і павіншавалі яго з перамогай. Цяперашні прэзідэнт мае ступень прафесара, яму 70 год. Ён чвэрць стагоддзя быў дэпутатам ірландскага парламента, а таксама міністрам па справах культуры, мастацтва і гэльскай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі