Пры лагішынскім касцёле адкрылі Дом міласэрнасці
Праўда, у гэтай установе ў мястэчку Лагішын, што на Піншчыне, будуць даглядаць не толькі каталікоў, але і прадстаўнікоў іншых канфесій.
Дом міласэрнасці прызначаны для дагляду за нямоглымі людзьмі сталага веку. Праект пабудовы сацыяльнага аб’екту рэалізоўваўся з блаславення Папы Яна Паўла ІІ і пад патранажам кардынала Свёнтэка.