Прыбыткі Нацбанка летась скараціліся амаль у пяць разоў
Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.
У 2011 годзе Нацыянальны банк атрымаў прыбытак 25,6 млрд рублёў, інфармуе БелаПАН. Гэта амаль у 5 разоў менш, чым у 2010 годзе — тады было 124 млрд рублёў.
20,5 млрд рублёў з атрыманага прыбытку пайшлі ў рэзервы дзяржаўнай установы "Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх унёскаў фізічных асоб". А астатнія грошы былі накіраваныя ў рэзервовы фонд.
Выдаткі на ўтрыманне Нацбанка летась склалі больш за 300 млрд рублёў, на капітальныя ўкладанні было накіравана больш за 120 млрд рублёў.
Фота — dengi.onliner.by