Прырост ВУП Беларусі сёлета склаў 2,2%
За студзень-кастрычнік 2012-га, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Валавы ўнутраны прадукт вырас на 2,2% і склаў 408,3 трлн. рублёў.
Як адзначае БелаПАН, адначасова назіраецца запаволенне тэмпу росту ВУП. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень-кастрычнік павялічылася на 6,6% да 524 трлн. рублёў. Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 5,2%, сельгасарганізацыямі — на 6%.
Спажывецкія цэны павысіліся ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем на 1,8%, з пачатку года — на 18,1%, у параўнанні з кастрычнікам 2011 года — на 30,6%.
Рэальны заробак у верасні ў параўнанні са жніўнем паменшыўся на 1%.