Прытон з прастытуткамі з Беларусі раскрылі ў цэнтры Масквы
Грамадзянак Беларусі ў бліжэйшы час дэпартуюць на радзіму.
Для аказання інтым-паслуг гаспадар прытона арандаваў велізарную 8-пакаёвую кватэру ў адным з дамоў на Пакроўскім бульвары. Усе прастытуткі, якія працавалі ў прытоне, былі грамадзянкамі нашай краіны.
Гаспадара прытона аператыўнікам пакуль устанавіць не ўдалося. Па факце арганізацыі інтым-паслуг аператыўнікі распачалі крымінальную справу, паведамляе Lifenews.