П’яны кіроўца выкраў з лякарні цяжарную жанчыну

33-гадовы жыхар Гродна патрапіў у ДТЗ увечары 17 кастрычніка. Яго “Мэрсэдэс” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся спярша з "Джэтай", а пасля з "БМВ".

Акрамя кіроўцы, у машыне сядзела цяжарная пасажырка. Жанчына на месцы ДТЗ апынулася без абутку, з растрапанымі валасамі і ўся падрапаная. З траўмамі кіроўцу іншамаркі адвезлі ў абласную лякарню, а яго пасажырку — у лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Аднак мужчына з лякарні збег, а пасля выкраў з лякарні сваю спадарожніцу!

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі іх, калі яны шпацыравалі па начным Гродне. Жанчыну ізноў адвезлі ў лякарню. Падчас ДТЗ яна атрымала пералом ключыцы.

Колькасць этылавага спірту ў паветры, якое выдыхаў кіроўца "Мэрсэдэса", склала больш за 2 праміле, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН

Фота: photoclub.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі